Текст песни
Помніш як
Таялі і міналі дні
Мы заставаліся адны
Не заўважалі гэты час
Паглядзі
Як прачынаецца душа
Чыстымі кроплямі ў вачах
Я на цябе гляджу ў адказ
Прабач
За вятры і туманы
Незагойныя раны
За ўсё прабач
Няхай
Навальніцы мінаюць
Я табе абяцаю
Яшчэ трываць
Толькі ты
Бачыш мяне такім як ёсць
Неідэальныя крохкасці
Сталі маёй адной сцяной
Удалячынь
Мы пасылалі маякі
Крокамі й кіламетрамі
Нас заплятала назаўжды